LIDBEER 2017: было гучна!

9 верасня ў Лідзе адбыўся трэці фестываль LIDBEER, які, па водгуках удзельнікаў, стаў самым атмасферным і запамінальным піўным фэстывалем 2017 года.

На адзін дзень Ліда ператварылася ў горад без межаў. Вялікая пешаходная зона, дзеля якой на ўвесь дзень перекрылі цэнтральныя вуліцы, зялёныя зоны каля Лідскага замка з драўлянымі паддонамі ў якасці сталоў і сядзенняў, значна большая колькасць рамеснікаў, смачнае піва і ежа, мноства актыўнасцяў для дарослых і дзяцей, маладыя беларускія гурты на вольнай сцэне і, канешне, канцэрт на галоўная сцэне — усё гэта LIDBEER.

У гэтым годзе зона гала-канцэрта ператварылася ў камфортную пляцоўку з асобным фудкортам, продажам піва, цікавымі забавамі і вялікай санітарнай зонай. Арганізатары фестывалю надалі больш увагі бяспецы гасцей падчас гала-канцэрту, а таксама паклапаціліся аб камфорцe ўсіх наведвальнікаў: павялічылі колькасць кропак продажу піва і ежы, амаль у тры разы стала большай санітарная зона.

Яшчэ адна важная акалічнасць. З пачатку мінулага года ААТ «Лідскае піва» размаўляе па-беларуску і падтрымлівае праекты па развіцці беларускай мовы. Таму натуральна, што селёта LIDBEER упершыню загучаў на беларускай мове: ад праграмы да шыльдаў з указальнікамі, мапаў, цэннікаў і актывацый. Прыемным сюрпрызам для гасцей свята сталі расклееныя па пляўцоўках налепкі с беларускімі словамі.

Закрывалі фестываль знакамітыя музыкі — «Петля Пристрастия», «Крамбамбуля», «Lumen», «Океан Ельзи». А напрыканцы вечара ўсіх гасцей пацешыў феерверк, які адзначыў завяршэнне вялікага свята пад назвай LIDBEER-2017!

Дзякуй, што былі з намі!
Фестываль LIDBEER гаворыць вам «Да сустрэчы»!

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ