Прыняць удзел у «Агульнай дыктоўцы» зможа ўся Беларусь!

Для ўсіх, хто не можа прыехаць у Мінск, арганізатары зробяць анлайн трансляцыю «Агульнай дыктоўкі».

24 чэрвеня на старонцы праекта будзе размешчана спасылка на youtube-канал, дзе ўсе жадаючыя змогуць праслухаць тэкст і напісаць дыктоўку разам з Мінскам. Адразу пасля заканчэння дыктоўкі, на сайт будзе выкладзены тэкст. Такім чынам, удзельнікі змогуць праверыць сябе.

Нагадваем, пачатак дыктоўкі ў 12.30

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ