Лідскія півавары адрадзілі гатунак «Лидское» па ўзору 1967 года

20 чэрвеня ў продаж паступае навінка — светлае піва «Лидское», зваранае ў гонар 50-годдзя аднайменнага гатунку.

Этыкетка і бутэлька гатунку паўтараюць стылістыку піва, выпушчанага 50 гадоў таму па ідэі галоўнага півавара завода Марыі Галяевай і загадчыцы лабараторыі Паліны Смірновай. Лідскія півавары скарысталіся ведамі аб тэхналогіях піваварства і сыравіне 60-х гадоў мінулага стагоддзя і стварылі адноўлены рэцэпт «Лідскага».

Новы гатунак атрымаў высокую шчыльнасць (13%) і мацунак у 5,2%. Піва зварана з выкарыстаннем традыцыйнага хмеля Perle, які характарызуецца чыстым хмелевым водарам, без дадатковых смакаў і пахаў. У склад акрамя светлага ячменнага ўвайшлі яшчэ 2 віды соладу. «Шато Мюнік Лайт» надаў піву характэрны саладовы смак і водар, а таксама глыбокі саламяна-бурштынавы колер. «Шато Кара Клэр» дадаў лёгкія карамельные ноты і колер.

Юбілейнае піва будзе выпускацца да канца 2017 года. Рэкамендаваная цана — 1,73 рубля за шкляную бутэльку аб’ёмам 0,5 л.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ