Без цукру і калорый: у Беларусі з’явіўся Pepsi Black

З 19 чэрвеня на беларускім рынку з’явіцца навінка з сямейства Pepsi. Pepsi Black — новы яркі смак без цукру і калорый.

У напоі выкарыстоўваецца адзін з самых папулярных і бяспечных заменнікаў цукру — аспартам. Пры гэтым яго прысутнасць у складзе абсалютна не адчуваецца, што выгадна адрознівае смак Pepsi Black ад іншых газаваных напояў.

Навінка змяшчае ўсяго 1 ккал на 100 мл прадукту і згодна сертыфікатамі адпаведнасці ўваходзіць у разрад бескаларыйных напояў. Гэта вельмі важна для сучасных спажыўцоў, якія імкнуцца падтрымліваць сябе ў форме.

Прывабны смак і склад прадукту дапаўняе стыльны знешні выгляд пакавання: чорная этыкетка выдатна вылучаецца на паліцы.

Пакаванне Pepsi Black будзе прадстаўлена ў трох фарматах — ПЭТ-бутэлькі 0,5 л, 1 л і 1,5 л.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ