«Лідскае піва» правяло рэдызайн тытульнага піўного брэнда ЛІДСКАЕ®

Брэнд-група ААТ «Лідскае піва» пры падтрымцы латвійскага агенцтва AdAstra Riga правяла рэдызайн ЛІДСКАЕ® — ключавога піўнога брэнда кампаніі.

Змены дызайну адзначылі адыход кампаніі ад атрыбутаў юбілейнага года. Лічба «140», якая пазначае ўзрост завода, знікла з калье. На змену знакавай даце прыйшоў сілуэт аленя — галоўны сімвал лідскага піўзавода.

Асноўныя элементы франтальных этыкетак, уключаючы пазіцыянаванне лагатыпа і назву брэнда, засталіся нязменнымі. У той жа час узмоцнена колеравая кадзіроўка гатункаў.

Назва гатункаў, роўна як і першыя знакавыя медалі, якія былі атрыманы заводам пры заснавальніку Носелю Пупко, вынесеныя на каляровы фон. Зараз для этыкетак выкарыстоўваюцца насычаныя, глыбокія тоны, што дапамагае надаць унікальны воблік кожнаму гатунку з лінейкі і палегчыць спажыўцам пошук свайго піва на паліцы.

Абноўлены дызайн лінейкі ЛІДСКАЕ® захоўвае пераемнасць з папярэднім пакаваннем. У той жа час ён прымушае паглядзець на піўны брэнд па-новаму.

«Рэдызайн ўпарадкаваў аблічча ўсёй лінейкі і значна ўзмацніў сістэму кадзіроўкі гатункаў. Вынікам праведзенай работы стала якасна новая візуалізацыя і павышэнне ўзроўню прадстаўлення брэнда ў цэлым, — пракаментавала дырэктар па маркетынгу ААТ „Лідскае піва“ Ірына Капілава. — Змены закранулі толькі афармленне этыкетак, сам прадукт, а таксама фірмовая форма бутэлькі засталіся ранейшымі. Пераход на новы від этыкетак завершыцца да пачатку лета».

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ