У продаж паступае «Квас Лідскі Лёгкі» — першы беларускі квас на бярозавым соку

Кампанія «Лідскае піва» выпускае новы сезонны гатунак квасу — першы натуральны квас браджэння з натуральным бярозавым сокам і экстрактам разынак «Квас Лідскі Лёгкі».

Як і ўсе прадстаўнікі квасной лінейкі ад лідскага завода, «Квас Лідскі Лёгкі» не ўтрымлівае кансервантаў, а даданне бярозавага соку і разынак надае яму тонкі асвяжальны смак. Ён цудоўна наталяе смагу ў спякоту і з’яўляецца выдатным дадаткам да любой ежы.

«Квас Лідскі Лёгкі» будзе выпускацца ў ПЭТ-бутэльках аб’ёмам 0,5 і 1,5 літра. Спажыўцы лёгка пазнаюць яго па светлай «драўнянай» этыкетцы. Рэкамендаваны кошт складае 0,98 беларускіх рублёў і 1,81 беларускіх рублёў за бутэльку 0,5 і 1,5 літра адпаведна.

Квас будзе выпушчаны абмежаванай серыяй і даступны ў продажы толькі да канца жніўня.

«Квас Лідскі Лёгкі» з’яўляецца самастойным напоем, але можа выступаць і як аснова для прыгатавання летніх акрошак.Тэмпература захоўвання квасу: ад 0 да 22 °С.

kvass_legkii-15-298x1024

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ