Рэдызайн па-брытанску: брэнд KORONET змяніў выгляд да новага сезону

Рэдызайн па-брытанску: брэнд KORONET змяніў выгляд да новага сезону

Брэнд-каманда «Лідскага піва» сумесна з латвійскім агенцтвам Ad Astra Riga правялі рэдызайн піўной лінейкі KORONET. Усе гатункі брэнда — KORONET, KORONET Stout, KORONET Red Ale — набылі новыя вобразы, якія адпавядаюць традыцыйнаму брытанскаму піўному дызайну. На этыкетцы з’явілася геральдычная кампазіцыя з выразнымі шрыфтамі і лініямі, што робiць назву брэнда больш заўважнай і дазваляе спажыўцам лягчэй арыентавацца падчас выбару гатунку.

«Лідскае піва» з’яўляецца інавацыйнай кампаніяй, таму мы штодзённа працуем над паляпшэннем якасці прадукцыі, у тым ліку, і над яе візуальнай прэзентацыяй, — адзначае Аўдрыус Мікшыс, генеральны дырэктар кампаніі «Лідскае піва». — Мы ўпэўнены, што ўсе спажыўцы ацэняць абноўлены выгляд KORONET, які падкрэслівае традыцыйны брытанскі характар брэнда».

Змены закранулі толькі афармленне этыкеткі. Сам прадукт, а таксама форма бутэлькі засталіся ранейшымі. Адначасова з рэдызайнам KORONET стаў самастойным брэндам, па-за межамі лінейкі ЛIДСКАЕ, а светлы KORONET атрымаў дадатковы дыферэнцыял у назве і пераўтварыўся ў KORONET Lager.

Колеравая кадыфікацыя гатункаў захавана практычна без зменаў: залацісты колер — для KORONET Lager, насычаны чырвоны — для KORONET Red Ale, высакародны чорны, які дапоўнены яркім жоўтым — для KORONET Stout.

koronet-3-bottle_---1_1_1_1

«Перад агенцтвам стаяла задача абнавіць этыкеткі лінейкі суб-брэнда ЛIДСКАЕ KORONET з мэтай вылучэння яго ў асобны самастойны брэнд, захоўваючы пры гэтым пераемнасць і пазнавальнасць бягучага дызайну. Пры распрацоўцы мы сфакусаваліся на дэталях і элементах класічнага ангельскага стылю: каралеўская сімволіка, мінімум дэкарацый, простыя шрыфты без засечак, ясныя колеры этыкетак. У дызайне выкарысталі традыцыйную геральдыку Брытанскай імперыі: шчыт, карону і сцяг. Фарбы без паўтонаў, кантрасны і лёгкі для чытання лагатып KORONET, надпісы на ангельскай мове — усё гэта несумненна будзе ацэнена прыхільнікамі брытанскага піва, якія зараз з лёгкасцю знойдуць на паліцы свае любімыя гатункі: KORONET Lager, Red Ale і Stout», — адзначае Гінтс Лагановскіс, крэатыўны дырэктар Ad Astra Riga.

Першы гатунак з лінейкі KORONET быў прэзентаваны на беларускім рынку ў 2013 годзе. Асаблівасцямі брэнда з’яўляюцца арыентацыя падчас распрацоўкі гатункаў на брытанскія традыцыі піваварства, а таксама арыгінальная шкляная бутэлька — каралеўская пінта (0,568 л).

KORONET Lager — светлае піва, якое адрозніваецца прыемным смакам і асаблівай гаркаватасцю.

KORONET Stout — гэта цёмнае піва, якое было зварана ў стылі брытанскіх сухіх стаўтаў. Адрозніваецца шчыльным цёмным колерам, характэрным соладавым і карамельным водарам, прыемнай гаркаватасцю і пышнай крэмавай пенай.

KORONET Red Ale — піва верхавога браджэння з медна-чырвоным адценнем і адменным сухім прысмакам, які ўласцівы брытанскім чырвоным элям. Важным кампанентам KORONET Red Ale з’яўляецца англійскі сорт хмелю Goldings. Характэрны колер дасягаецца дзякуючы таму, што падчас варэння выкарыстоўваецца адмысловы солад і злёгку абсмажаны ячмень.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ

Падпісацца на навіны
Форма адпраўлена паспяхова.