«Жыгулёўскае Спецыяльнае» цяпер і ў банцы

«Лідскае піва» пачало выпуск піва «Жыгулёўскае Спецыяльнае» у алюмініевай банцы аб’ёмам 0,5 літра.

Рашэнне аб пачатку вытворчасці банкі «Жыгулёўскае Спецыяльнае» звязана са значным ростам сегмента піва ў банках за апошнія некалькі гадоў, а таксама з высокай прывабнасцю гэтага віду ўпакоўкі для маладой аўдыторыі. Дызайн новай банкі поўнасцю адпавядае канцэпцыі брэнда.

Утрыманне алкаголю і шчыльнасць піва «Жыгулёўскае Спецыяльнае» аднолькавыя для ўсіх відаў тары і складаюць адпаведна 5,2% і 11%. Рознічная цана банкі 0,5 л піва «Жыгулёўскае Спецыяльнае» адпавядае цане шклянай бутэлькі — 1 руб. 47 кап.

«Жыгулёўскае» — легендарны савецкі гатунак піва, які існуе з 1934 году. На лідскім піўзаводзе яго ўпершыню зварылі ў 1940 годзе.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ