Лідскі бровар прэзентаваў лімітаваную піўную серыю, прысвечаную 950-годдзю Мінска

Упершыню Мінск узгадваецца ў «Аповесці мінулых гадоў». Упамінанне адносіцца да 1067 года, калі сыны кіеўскага князя Яраслава Мудрага прыйшлі пад сцены горада з патрабаваннем здаць Мінск. Веча адмовілася здаць горад, у выніку адбылася знакамітая бітва на Нямізе, у кантэксце якой упершыню згадваецца наша сталіца. Менавіта гэтай важнай даце – 950-годдзю Мінска – прысвечаны выпуск новага гатунку з лімітаванай серыі піва «МЕНСКАЕ». Серыя складаецца з трох гатункаў, кожны з якіх прысвечаны важнай даце ў гісторыі сталіцы.

«Гэты год – асаблівы для мінчукоў і для ўсіх беларусаў: 950-годдзе святкуе сталіца, якая за доўгія гады існавання стала сведкам ды ўдзельнікам шматлікіх адметных падзей. ААА «Лідскае піва», маючы больш за 140 гадоў досведу ў броварскай справе, не магла абысці гэту паказальную падзею. Мы палічылі, што спецыяльная лімітаваная серыя, прысвечаная самым важным датам у гісторыі нашай легендарнай сталіцы, стане выдатным падарункам для спажыўцоў. «МЕНСКАЕ» створана як павага да горада, яго жыхароў, яго традыцый і гісторыі. Гэтай серыяй мы жадалі прадэманстраваць нашу сувязь з Мінскам. Упэўнены, гэты прадукт спадабаецца ўсім», – пракаменціраваў генеральны дырэктар ААТ «Лідскае піва» Аўдрыус Мікшыс.

«МЕНСКАЕ 1067» цалкам адпавядае нямецкаму закону аб чысціні броварства: у склад яго ўваходзяць толькі традыцыйныя інгрэдыентамі, адсутнічаюць кансерванты і стабілізатары.

Першая партыя новага прадукту з’явіцца на паліцах крам 27 сакавіка 2017 года. З сярэдзіны красавіка “МЕНСКАЕ 1067” можна будзе набыць у ПЭТ-упакоўцы 1,0 л і алюмініевай бляшанцы 0,5 л. Піва застанецца ў партфелі кампаніі на працягу ўсяго юбілейнага для Мінска 2017 года. Астатнія гатункі паэтапна з’явяцца на паліцах крам цягам вясны і будуць пададзены на ўсёй тэрыторыі Беларусі.

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ