У крафтавай лінейцы «Калекцыя Майстра» з’явіліся 2 новыя гатункі — IPA і Ginger Beer

ААТ «Лідскае піва» прадставіла 2 новыя гатункі ў лінейцы «Калекцыя Майстра» — «IPA» і «Ginger Beer». Папулярныя брытанскія гатункі піва зварыў півавар кампаніі Алег Малахаў.

IPA (ад англ. India Pale Ale — «індыйскі бледны эль») — адзін з самых папулярных крафтавых гатункаў піва ў свеце. Гэта традыцыйны эль, у які дададзена вялікая колькасць хмелю. З’явіўся ён у Англіі ў XIX стагоддзі, рабілі яго спецыяльна для падданых імперыі ў Індыі. Менавіта гэты ахмелены моцны эль асабліва добра вытрымліваў працяглы перыяд транспарціроўкі.

Ginger Beer (ад англ. — «імбірнае піва») — спецыяльны гатунак светлага піва, звараны з дабаўленнем натуральнага імбіру, які надае піву прыемны водар і пікантную вастрыню. Шырока распаўсюджаны ў Англіі, ЗША і Германіі.

«IPA» з «Калекцыі Майстра» звараны ў найлепшых традыцыях англійскіх эляў з дабаўленнем асаблівых гатункаў хмелю Hallertau Saphir, Perle, Comet, Mosaic, Ella, якія надаюць піву выразную горыч ў смаку (40 IBU) і прыемны фруктовы водар. Дзякуючы спецыяльна падабраным гатункам соладу Pale Ale і Crystal колер піва атрымліваецца бурштынавым, а ў смаку пераважаюць соладавыя ноткі.

Утрыманне алкаголю — 5,2%.
Масавая доля сухіх рэчываў — 12%.

Пры варцы выкарыстоўваліся спецыяльныя дрожджы верхавога браджэння, прызначаныя для вытворчасці эляў. Пабочныя прадукты гэтай расы дрожджаў надаюць піву дадатковыя тонкія фруктовыя ноткі. «IPA» з «Калекцыі Майстра» адпавядае нямецкаму закону аб чысціні піваварэння.

Піва мае сагравальны эфект, што актуальна для зімовага сезону і навагодніх святаў.

Гатункі «IPA» і «Ginger Beer» паступяць у продаж 1 лістапада 2016 года. Кошт бутэлькі аб’ёмам 0,33 л складзе 1,5 рубля.

Піва выпускаецца абмежаванай партыяй — разліта 160 тысяч літраў «IPA» і 110 тысяч літраў «Ginger Beer».

ПАДПІСАЦЦА НА НАВІНЫ